вторник, 25 марта 2014 г.

У Дзень Волі

 Сёння як ніколі актуальна .

Менавіта ў Дзень Волі. Неафіцыйнага свята ў гонар падзеяў 25 сакавіка 1918 года. Вядома, кожны ў меру свайго разумення гістарычнай праўды можа трактаваць падзеі гэтага перыяду па сваім меркаванне. Але асабіста мы схільныя меркаваць, што абвяшчэнне БНР - падзея годная ўвагі і нашай памяці. Хай нават сама Рэспубліка, як перыяд найвялікшых магчымасцяў і перспектыў, існавала нядоўга, нам менш за ўсё хацелася б мудрагеліста будаваць гіпотэзы з разраду альтэрнатыўнай гісторыі. Нам больш за ўсё хацелася б каб вы памяталі \ ведалі \ прадбачылі. Памяталі, як і чаму гэта стала магчымым. Ведалі, як гэта ўсё было растаптана. Прадбачылі калі і адкуль, злева, справа, з усходу, з захаду прыйдуць тыя хто дзеля чарговага імперскага рэваншу будзе гатовы задушыць зародкі вашай Волі.



Комментариев нет:

Отправить комментарий