воскресенье, 2 марта 2014 г.

Pass The Bottle (Oi! группа из Минска)

Что бы кто не говорил про эту группу,но мы то точно знаем что все ее участники нормальные пацаны.Об этом говорит их выступление с такими группами,не скрывающими свои антифашистские взгляды,как Двадцатые,Klowns,Военное Положение,Mister X и еще кучей других.


Краткую историю группы для нас написал ее вокалист Максим.
Группа образовалась примерно году в 2008 в составе меня, глюка и силки, весной 2009 добавился басист, 4 июля было первое выступление на разогреве у Ничего Хорошего в Минске. Осенью басист меняется, записывается первый трек Выбор, после басист уходит, что не мешает записать по весне еще два трека Минский ой и Передай бутылку. Ну и наконец в руппу в апреле 2010 приходит докер, начинается стабильная концертная деятельность, к этому моменту готов материал для альбома, который записывается летом и выходит осенью. Зимой 2011 записывается демо из четырех песен, группа активно выступает в Минске и ближнем зарубежье. летом из группы опять уходит басист, на паре выступлений его роль исполняю я, к зиме появляется пятый по счету игрок на четырех струнах, готовится новый материал, который собственно сейчас и записывается.


Это интервью мы взяли у парней в 12-м году для второго номера нашего зина No Justice.
Oi! Oi!
Такім чынам, пачнём мабыць, з традыцыйнага “хто ёсць хто” ў групе, хто “бацька"-заснавальнік, а хто ганец да крамы?
Гурт Рass the bottle гэта на данны момант я (макс)-сьпеў,макс глюк-гітара, антон сілка-барабаны ды егор ладоха на басе.Заснавальнікамі ў рознай частцы з”яўляемся я, сілка ды глюк, менавіта апошні прапанаваў мне,а потым і антону сварыць гурт у стыле
Ой-стрытпанк, і ў гэтым складзе мы і рэпетыравалі дзесьці з паўгады, калі пачалася наша эпапея з бас-гітарыстамі, якіх было ў нас 4,зараз пяты. А ганцом да крамы ў нашым гурце можа апынуцца кожны)))...
Дзе? Калі? Чаму і ў каго паўстала ідэя стварыць гурт Pass the Bottle?
Які паліглот прапанаваў менавіта гэтую назву, ці і былі яшчэ варыянты?
Як і ідэю стварэння каманды, назву гурта прапанаваў глюк, мы яе шмат часу
не зацверджвалі, але за дзень да нашага першага выступлення калі ў нас
спыталі як называецца наш гурт,прыйшлося адказаць Pass the bottle, бо
разумнейшых назваў прыдумаць не атрымалася. А пасля неяк і звыкліся з ею.
Як ні круці, а зыходзячы з назвы можна выказаць здагадку, што ўдзельнікі калектыва не абыякавыя да алкагольных напояў. Калі не сакрэт, распавядзіце падрабязна пра тое якія напоі згладжваюць шэрасць будняў - зуброўка, крупеня, гарэлка, крамбамбуля, віно, траянка ці проста піва?
Сапраўды, як карабель назавешь, так ен і паплыве...Шэрыя будні скрашвае
канешне піва, а вось пачынаючы з пятніцы да нядзелі варыянтаў напояў у
нашых стаканах шмат, у залежнасці ад наяўнасці грошаў, падстаў і інш.Некаторыя удзельнікі, не будзем тыкаць у глюка пальцам, увогуле стаў часцей ды часцей ужываць квас ды прочыя расінкі, за штое, мабыць, неўзабаве будзе ізгнаны з гурта))
Ці даводзілася сарамаціцца ці шкадаваць пра тое, што учынiлi знаходзячыся ў палоне ў Шклянога Бога?
Сароміцца даводзіцца рэгулярна))).То канцэрт сарвем, то як свінні вядзем сабе...но гэта, як гаворыцца, пабочныя эфекты.
Якія выступы за мяжой Беларусі і з кім вам больш за ўсё запамяталіся?
Ну ў нас увогуле не шмат іх было,кожны з іх па-свойму незабыўны, але мага вылучыць першую нашу паездку ў Кіеў, нас тады вельмі добра сустрэлі,атмасфера была проста цудоўная ды й з самога горада засталіся прыемные ўспаміны. А з гуртоў, з якімі гралі,
запамятаваліся Los Podonkos з масквы,Не зламаты ды Руд раят з Кіева.
Дакранаючыся выступаў на Радзіме. Вы рызыкняце распавесці нам праўду і развеяць усе нядобрыя чуткі якія ходзяць пра ваша дачыненне да кровапраліцця пасля гiга з Ваеннае Становішча?
Чаго тут рызыкаваць, невялічкі моб мтз, зыходзячы з гігу апасля яго канца, пачалі заражаць Гуд найт апалітічны скам, на штое мы толькі паўсьмяхаліся, а потым невядома адкуль вылез сілка ды закрычаў нешта прыкладнае хто тут крычаў апалітычны скам, суды!. была бойка адзін на адзін, але калі сілку супернік прываліў, частка з мтзшнікаў вырашыла замацаваць вынік і пачалася куча мала нейкая, дзе было больш крыкаў, чым кровапраліцця.
Дарэчы, як вы наогул вырашыліся выступаць з гуртом, якi мае палітычна актыўную пазіцыю? як наогул ставіцеся да RASH?
А чаму не? Мы ж не з”яўляемся палітычнымі апанентамі ці ворагамі, па меншай меры, мы так лічам.Што датычыцца руху раш, то адкажу, што мы не з”яўляемся староннікамі
анархізму ці камунізму, але, калі камусьці падабаецца...Галоўнае,па-першае заставацца скінхэдам, а ўжо потым палітыкам...
Вы лічыце сябе патрыётамі і чаму тады толькі АДНА песня на роднай мове?
ІХ дзве)) Але, канешне, гэта таксама няшмат. Прычыны гэтаму няма,проста пішацца па руску, нічым не матывавана...Не бачу сэнсу пісаць на якой небудзь мове спецыяльна ці рабіць пераклад, бо тады песня страціць свай першапачатковы зарад...
Як вы ставіцеся да спроб пераасэнсавання шматлікімі змешчанымі ў апазіцыю да цяперашняй улады дзеячамі калабарацыянізму беларускіх нацыяналістаў падчас акупацыі Беларусі фашысцкай Нямеччынай?
Тут усе складана і адначасова проста. Былі людзі, якія яшчэ з пачатку стагоддзя рознымі шляхамі пыталіся наладзіць дзяржаву беларускую, такіх мага назваць
заблытаўшыміся, а былі тыя, хто проста жопу прыкрываў, вось і ўсе. І тыя і
другія павінны ў рознай ступені, але іх трэба вельмі сціпла асцярожна да
гэтага пытання.
Як вы ставіцеся да палітыкі Аляксандра Рыгоравіча і ці ёсць, па-вашаму, альтэрнатывы яму накіравальныя да лепшых вынікаў?
Да палітыкі дзеючага прэзыдэнта мы ставімся рэзка адмоўна. Гэты чалавек, калі ен і быў калісь патрэбен, ужо адкрыта перасядзеў у сваім крэсле, увесь час цягнучы краіну назад. Тым больш любому цвярозаму чалавеку відавочна, што пасля сабе ен пакіне вялізарныя даўгі ды выжжанае поле.
Але, трэба сказаць, што сярод так званай сістэмнай апазіцыі альтэрнатывы таксама няма, бо ўсе яны палітычныя імпатэнты, альтэрнатыва павінна ісці з новага пакалення, не звязанага ні з дзяржаппаратам, ні з сістэінай апазіцыяй.
Ці неабыякавыя вы да футбола і які\я клуб\ы суппартуеце? Як ставіцеся да суппарту клуба “Партызан”?
Да футбола як да гульні неабыякавы нажаль адзіны я. Што датычыцца каляфутболу, ен моцна палітызаваны ў нашай краіне, таму ніякіх клюбаў мы не супартуем. Да МТЗ-РІПА ставімся нармальна, бо ен з”яўляецца альтэрнатывай татальнаму зігаванню на трыбунах.
Калі нам чакаць новы матэрыял і якога хуя стары так і не давялося бачыць на матэрыяльным носьбіце?
Новы матэрыял неўзабаве павінен з”явіцца, цягамоціна звязана са зменай басыстаў. Зараз ужо амаль гатова праграмма да новага альбому і ў хуткім часе адпраўляемся на студыю.
Стары матэрыял не ўбачыў сьвет на дысках толькі з-за нашага распіздзяйства, з новым такога, спадзяюся, не здарыцца.
Што скажаце людзям якія дачыталі гэта да канца?
Каб думалі сваей галавой, і не дазвалялі нікому рабіць гэта за іх.

Так же предлагаем вашему вниманию еще 2 интервью с группой:
Skinhead Music Russian Ex-USSR
Skinheads Clan



Скачать Минский Oi! EP 2010



Скачать Demo 2011

Скачать Минский Oi! 7''





Комментариев нет:

Отправить комментарий